Са здымачнай пляцоўкі Індыяна Джонса скралі кампутары

У здымачнай групы новага фільма пра прыгоды Індыяна Джонса невядомыя выкралі кампутары і фатаграфіі з пляцоўкі. Пра гэта заявіла прэс-аташэ кінакампаніі DreamWorks Pictures Крысцін
Старк. Акалічнасці здарэння не называюцца, як і не названыя ні месца,
ні час здарэння.

Паведамленне пра крадзяжы з'явіліся літаральна праз
некалькі гадзінаў пасля таго, як стала вядома пра ўрэгуляванне пазову ў
суд DreamWorks Pictures на акцёра другога плану Тайлэра Нэльсана, які
адкрыў дэталі сюжэта новага фільма пра Індыяна Джонса газеце Oklahoma"s
Edmond Sun.

Нагадаю, што новы фільм атрымаў назву “Індыяна Джонс і
каралеўства крыштальнага чэрапа”. Яго прэм'ера прызначаная на 22 траўня
2008 года. У карціне здымаюцца Харысан Форд, Шайя Ла Бэф, Кэйт Бланшэт.
Рэжысёрам стужкі стаў Стывен Спілберг.

Сцэнар карціны да апошняга часу
захоўваўся ў строгай таямніцы. Аднак паводле непацверджанай пакуль
інфармацыі, апроч звычайных для Індыяны Джонса пошукаў артэфактаў, яму
давядзецца перажыць і яшчэ адну важнаю прыгоду - сустрэчу са сваім
сынам.

Фота: www.mymovies.it