Са школьнай праграмы выключаныя творы Купалы, Быкава і Шамякіна

Са школьнай праграмы выключаныя вызначальныя творы Янкі Купалы, Васіля Быкава і Івана Шамякіна. Затое з’явіліся творы праўладных пісьменнікаў, напрыклад, генерала Чаргінца.  Пра гэта стала вядома пасля выхаду новых праграмаў па беларускай і рускай літаратуры для сярэдніх школаў. Няма ў іх ніводнай згадкі пра “Тутэйшых” Купалы, пра рэпрэсаваных бальшавікамі амаль усіх беларускіх літаратараў.

Не згадваецца “Аблава” Быкава, як і “Ахвяры” Шамякіна. Вельмі нялюбым у ананімных складальнікаў новых прарамаў стаў і Уладзімір Арлоў. Няма там прозвішчаў Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Лявона Вольскага, Андрэя Хадановіча.

У праграмах кідаецца ў вочы немалая колькасць недакладнасцяў, спасылак на няісныя альбо маральна састарэлыя выданні. Цешыць, што ў праграмах па беларускай літаратуры засталіся “Знак бяды” Быкава, “Чужая Бацькаўшчына” Адамчыка, “Каласы пад сярпом тваім” Караткевіча, паасобныя вершы Барадуліна.

Праўда, ніхто не можа гарантаваць, што і яны адтуль не знікнуць, піша газета “Наша ніва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі