Са школьнага меню прыбралі ролы з курыцай

Ролаў з курыцай у школьным меню больш не будзе​ / БЕЛТА
Ролаў з курыцай у школьным меню больш не будзе​ / БЕЛТА

З школьнага меню прыбралі ролы з курыцай, расказала дырэктарка Камбіната школьнага харчавання Мінска Надзея Лукашэвіч. Яе словы прыводзіць sb.by.

Нагадаем, менавіта чыкен-ролы сталі мінулай восенню прычынай масавага атручвання ў адной са сталічных школ. Недамаганне тады адчулі каля 200 чалавек, каля двух дзясяткаў школьнікаў трапіла ў бальніцу. Пацярпелі вучні сярэдняй школы, у малодшакласнікаў — іншае меню.

Надзея Лукашэвіч таксама распавяла аб новых стравах, якія прапануюць школьнікам.

"З'явіцца філе птушкі, запечанае пад сырна-смятаннай "шапачкай". Таксама дзеці будуць есці курыныя біточкі з мякаці сцягна кураня. Распрацавалі і новыя салаты: свежы агурок з яйкам і кукурузай, абноўленае аліўе, але без лука — яго дзеці не любяць", — прызналася спецыялістка.

У стравах з'явяцца таксама рапсавы алей і перапёлчыны яйкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі