Рык ільва: ці атрымаецца ў ЗША і Ізраіля зламаць “вось зла” ў Іране — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Раніцай суботы, 28 лютага, ЗША і Ізраіль распачалі ваенную аперацыю супраць Ірана. У адказ Іран запусціў ракеты не толькі па тэрыторыі Ізраіля, але і па ізраільскіх і амерыканскіх ваенных аб’ектах на тэрыторыі суседніх краін рэгіёна — Катара, ААЭ, Бахрэйна, Іарданіі. Пакуль размова ідзе пра “лакальную ваенную аперацыю”, але эксперты не выключаюць, што яна можа выліцца ў вялікі канфлікт. Лукашэнка ж у суботу правяраў, як засцелены саломай кароўнікі Лагойшчыны…

Ці рэальна дасягнуць змены рэжыму аятол у Іране праз вайсковую аперыцыю знешніх сіл, і якія мэты ставяць перад сабой ЗША і Ізраіль? Ці існуе пагроза пачатку вялікай вайны ў рэгіёне, і ці закране гэта наш рэгіён? Ці варта чакаць падтрымкі Ірана з боку Пуціна і Лукашэнкі, і што стаіць за словамі Трампа адносна супрацы з лукашэнкаўскім рэжымам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.