Рыхтуецца працяг артыкула пра “крамлёўскага пераемніка Лукашэнкі”

Інтэрнэт-выданне “Беларускія навіны” адшукала ў Маскве аўтара скандальнага матэрыялу пра загадкавага “Сяргея Каракіна”, якога нібыта Крэмль рыхтуе ў крэсла прэзідэнта Беларусі. Аглядальнік газеты “Версия” Руслан Гаравы сцвярджае, што інфармацыю атрымліваў з самога Крамля.

Прыналежнасць спецслужбаў да публікацыі ён назваў смешнай версіяй і дадаў: “Мне цікавы гэты чалавек”.

Цяпер рыхтуецца новы артыкул, у якім будзе падрабязна распавядацца пра “Сяргея Каракіна”. Нагадаем, што беларускім палітыкам і журналістам не ўдалося знайсці чалавека з такім прозвішчам.

Дарэчы, журналіст Руслан гаравы меў дачыненне да выбарчага штабу Уладзіміра Ганчарыка ў 2001 годзе.

Як паведамляюць “Беларускія навіны”, ён аказваў пэўныя паслугі “адзінаму кандыдату” ў Маскве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі