Радыё “Harodnia”: гурт Dzieciuki выпусціў новы альбом (аўдыё)

Радыё “Harodnia”: гурт Dzieciuki выпусціў новы альбом (аўдыё)

Гурт Dzieciuki прэзентаваў новы альбом “Радыё “Harodnia”. У трэці поўнафарматнік гродзенскіх фолк-панкаў увайшлі 12 трэкаў.

“Магчыма, мы трошкі адышлі ад папярэдняга гуку. І што? Гурт працягвае жыць і развівацца. Мы больш аддалі ўвагі гучанню. Мы больш разнастайна падышлі да аранжыровак. І вось — побач з хардкор-панкам з’явіўся вальс. А побач з фолк-панкам — рэгі”, — паведаміў TuzinFM.by франтмен каманды Алесь Дзянісаў.

Частку новых песень гурт прэзентаваў яшчэ 28 красавіка ў мінскім клубе Re:Public на вялікім сольным канцэрце. Сам альбом павінен быў выйсці ў тыя ж дні, аднак па тэхнічных прычынах рэліз быў перанесены. 

“Гэты альбом нараджаўся з цяжкасцямі, выйшаў значна пазней, чым мы планавалі. Але затое мы не залежалі ад знешніх абставін. Не прасілі ў нашых сяброў грошай з дапамогай краўдфандынгу, не пазычалі. Усё рабілі самі. Акрамя запісу бубнаў і майстэрынгу. Вопыту бракавала, таму ўсё замарудзілася”, — кажа Алесь Дзянісаў.

Радыё “Harodnia”: гурт Dzieciuki выпусціў новы альбом (аўдыё)

Для вокладкі альбома каманда сфатаграфавала сваіх сяброў. Па словах Дзянісава, гэта — рэальныя хлопцы, working сlass heroes, большасць з якіх цяжка працуе. “Калі б мы пераапрануліся і сфатаграфаваліся ў іх адзенні, гэта было б не шчыра”, — тлумачыць музыка.  

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі