Ryanair шукае новых пілотаў для палётаў у Мінск?

Ryanair шукае новых пілотаў для палётаў у Мінск?

Лоўкост Ryanair разглядае магчымасць палётаў у Беларусь, піша fly4free.pl.

Пра гэта распавялі галандскія пілоты, якія працавалі на базе Ryanair у Эйндховене. Базу зачынілі 5 лістапада, абгрунтоўваючы гэта нізкімі фінансавымі вынікамі. "Мы атрымалі прапанову пераехаць у іншыя базы — у Марока і Беларусі", — кажуць яны.

У кіраўніцтве ірландскай авіякампаніі журналістаў запэўніваюць, што цяпер такіх планаў няма. 

Беларусь застаецца адной з апошніх краін у Еўропе, куды не лятаюць лоўкосты. Між тым, пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму турысты сталі больш актыўна наведваць нашу краіну. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі