Руслан Аляхно ў другім паўфінале "Еўрабачання" выступіць дзевятым

Пад дзевятым нумарам выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання-2008" прадстаўнік Беларусі Руслан Аляхно. Нагадаем, міжнародны тэлевізійны конкурс песні пройдзе ў Белградзе ў траўні.

22 траўня ў другім паўфінале свае кампазіцыі прадставяць: 1. Ісландыя, 2. Швецыя, 3. Турцыя, 4. Украіна, 5. Літва, 6. Албанія, 7. Швейцарыя, 8. Чэхія, 9. Беларусь, 10. Латвія, 11. Харватыя, 12. Балгарыя, 13. Данія, 14. Грузія, 15. Венгрыя, 16. Мальта, 17. Кіпр, 18. Македонія, 19. Партугалія.

У фінал, які пройдзе 24 траўня, аўтаматычна прайшлі толькі пяць краінаў: Сербія (пераможца мінулагодняга конкурсу), Вялікабрытанія, Нямеччына, Францыя і Іспанія (заснавальнікі "Еўрабачання").

БелаПАН