Румо: Каля 600 беларусаў чакаюць перасадку органаў

Румо: Каля 600 беларусаў чакаюць перасадку органаў

Каля 600 беларусаў чакаюць перасадку органаў. Пра гэта vlast.kz расказаў дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, галоўны пазаштатны трансплантолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алег Румо. Паводле яго слоў, штогод выконваецца больш за 500 трансплантацый, у тым ліку і каля 50 замежнікам (30-35 — трансплантацыі нырак, 8-10 — печані, каля дзясятка — сэрца).

"Не думаю, што грамадства ў вялікім захапленні ад таго, што мы робім такія аперацыі замежнікам", — гаворыць Румо. Аднак адна аперацыя замежніку, якая аплочваецца, дазваляе выканаць некалькі трансплантацый беларусам. Дырэктар цэнтра падкрэслівае, што для грамадзян Беларусі яны бясплатныя.

У перасадцы ныркі маюць патрэбу 400 беларусаў штогод, аднак удаецца выконваць 350 аперацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі