Румас: "Трайпл" прыпыніў інвестыцыі ў будаўніцтва Нацыянальнага стадыёна

Румас: "Трайпл" прыпыніў інвестыцыі ў будаўніцтва Нацыянальнага стадыёна

Будаўніцтва Нацыянальнага стадыёна знаходзіцца пад пытаннем. Пра гэта паведаміў кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас.

"Ёсць дзеючы ўказ кіраўніка дзяржавы, а значыць, пытанне будаўніцтва нацыянальнага стадыёна з парадку дня не здымаецца. Хоць, вядома ж, трэба ўлічваць сітуацыю з "Трайплам", чыя доля фінансавых укладанняў вельмі вялікая. Сёння кампанія прыпыніла ўсе буйныя інвестыцыйныя праекты", — перадае "Прессбол" словы Румаса.

Кіраўнік БФФ кажа, што цяпер федэрацыя разам з Мінгарвыканкамам шукае выхад з сітуацыі. Па словах Румаса, кітайскі бок практычна выканаў свае абавязанні паводле кантракта, зараз справа за беларусамі.

Як вядома, кіраўнік групы кампаніяў "Трайпл" Юрый Чыж зараз знаходзіцца пад вартай. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, разам з Чыжом затрымалі і іншых кіраўнікоў "Трайпла".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі