Вы тут

Румас паведаміў, як будуць мяняцца цэны на бензін

pixabay.com

Падчас "нулявога чытання" бюджэту ў парламенце дэпутаты пацікавіліся ва ўрада, як будуць змяняцца цэны на бензін.

На гэтае пытанне адказаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. "Урад бліжэйшым часам будзе прытрымлівацца той жа палітыкі па планамерным павышэнні цэнаў на паліва — у выпадку, калі будзе расці кошт на нафту або будзе змяняцца кошт беларускага рубля да амерыканскай валюце", — прыводзіць TUT.by яго словы.

Кіраўнік урада нагадаў, што сёлета кошты на паліва 19 раз падымаліся на 1 капейку і чатыры разы зніжаліся. Такім чынам, паліва падаражэла на 15 капеек.

Румас дадаў, што сёння няма перадумоваў падымаць кошты на паліва. "Цана на нафту адносна стабільная, і эканоміка нафтаперапрацоўчых заводаў дазваляе працаваць пры гэтым узроўні коштаў на паліва", — дадаў прэм'ер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.