Рух "За Свабоду" зноў не зарэгістравалі

Міністэрства юстыцыі ў чарговы раз не зарэгістравала праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Рух "За Свабоду", лідэрам якога з'яўляецца Аляксандр Мілінкевіч. Падставай для адмовы называецца неадпаведнасць заяўленых мэтаў і дзейнасці тым, якія нібыта будуць у рэальнасці.

Высветлілася, што перад тым, як прыняць рашэнне ў справе рэгістрацыі руху, адзін з чыноўнікаў аналізаваў выступы і публічныя заявы Мілінкевіча і іншых актывістаў. Па выніках гэтага "аналізу" ён зрабіў выснову, што рэгістраваць рух "За Свабоду" нельга, бо яго дзейнасць мае "палітычны характар".

Як адзначае прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча, Мінюст фактычна карае арганізацыю, якая яшчэ не зарэгістраваная і не пачала сваю дзейнасць у выглядзе праваабарончага грамадскага аб'яднання "Рух "За Свабоду" за неадпаведнасць яе дзейнасці статуту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі