Рух “За Свабоду” паўторна падаў дакументы на правядзенне Еўрафорума

Прадстаўнікі Руху “За Свабоду” Віктар Карняенка і Юрась Губарэвіч сёння паўторна падалі дакументы на правядзенне Беларускага Еўрапейскага форума, запланаванага на 14 лістапада.
Дагэтуль арганізатары мерапрыемства спрабавалі дамовіцца з Палацам Рэспублікі, Палацам спорту, КЗ “Мінск”, кінатэатрам “Кастрычнік”, Палацам чыгуначнікаў і іншымі ўстановамі. І ўсюды ім адмовілі. Сёння Карняенка і Губарэвіч сустрэліся са старшынёй упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкама. Па словах Віктара Карняенкі, арганізатарам прапанавалі механізм вырашэння.

Віктар Карнеенка: “Нам прапанавалі яшчэ раз звярнуцца да ўласнікаў тых памяшканняў, якія нам падыходзяць, і паведаміць яшчэ раз у Мінгарвыканкам. Што мы і зрабілі. Адвезлі адпаведныя лісты ў КЗ “Мінск”, кінатэатр “Кастрычнік” і палац Аўтазавода. А таксама ў Мінгарвыканкам, і копію ў ідэалагічны аддзел”.

Нагадаем, на Беларускі Еўрапейскі форум запрошаныя розныя еўрапейскія палітыкі і грамадскія дзеячы. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Рух “За свабоду”, аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, “Малады фронт” і шэраг іншых арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі