Рух "За Свабоду" пагадзіўся ўвайсці ў Савет, якім будзе кіраваць Ул. Макей

Рух "За Свабоду", кіраўніком якога з'яўляецца Аляксандр Мілінкевіч, пагадзіўся ўвайсці ў Грамадска-кансультацыйны савет, створаны пры адміністрацыі прэзідэнта. Аб гэтым "БДГ" паведаміў намеснік старшыні руху Віктар Карняенка.
Ён мяркуе, што такі крок дазволіць "выкарыстаць новыя магчымасці працы на карысць краіне". Пры гэтым Карняенка сказаў, што шмат будзе залежыць ад таго, рашэннем якіх пытанняў будзе займацца новая структура.

"Хартыя-97" нагадвае, што савет ачоліў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей. Ужо вядома, што ў яго склад былі запрошаныя, акрамя прадстаўніка Руху "За Свабоду", Станіслаў Багданкевіч, Аляксандр Ярашук, Леанід Заіка, Уладзімір Карагін, Алег Гулак, Алег Трусаў, Аляксандр Патупа, Алег Манаеў і Ўладзімір Нісцюк.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі