Рух Мілінкевіча застаецца без рэгістрацыі, Вярхоўны суд падтрымаў Мінюст

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу ініцыятараў стварэння руху “За Свабоду” на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі арганізацыі. Суд палічыў справядлівымі прэтэнзіі Мінюсту да правядзення ўстаноўчага з’езду руху, у прыватнасці, да таго, што ён нібыта прайшоў у фармаце масавага мерапрыемства.

Яно не мела санкцыі мясцовых органаў улады і такім чынам, на думку суда, заснавальнікі руху парушылі закон пра масавыя мерапрыемствы. У сваю чаргу, прадстаўнікі руху, лідэрам якога з’яўляецца Аляксандр Мілінкевіч, лічаць, што ўсе патрабаванні заканадаўства яны выканалі.

Нагадаем, Мінюст двойчы адмовіў у рэгістрацыі грамадскаму аб’яднанню “Рух “За Свабоду” – у ліпені і кастрычніку сёлета.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі