Ролік з арабамі, якія зладзілі арэлі на трактары, стаў хітом Youtube

Вялікую папулярнасць на Youtube набраў ролік, зняты недзе ў Саудаўскай Аравіі. На ім відаць, як мясцовыя мужчына і жанчына зладзілі арэлі і гушкаюцца на трактары, які едзе заднім ходам. За рулём трактара, дарэчы, нікога няма.

За тыдзень відэаролік набраў на Youtube паўмільёна праглядаў.

Як піша delfi.lv, на відэа паказаны нейкі Султан Мухамед, выпускнік камп'ютарнага факультэта Катарскага ўніверсітэта. Яго знаёмы выказаў здагадку, што Султан проста хацеў трохі пазабавіць сельскагаспадарчых рабочых, занятых на ферме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі