"Рок-Каранацыя": У намінацыі "Традыцыі і сучаснасць" перамаглі OSIMIRA

У Мінску праходзіць "Рок-Каранацыя". Як паведамляе наш карэспандэнт Галляш Валынец, у намінацыі "Традыцыі і сучаснасць" перамаглі OSIMIRA.
Нагадаем, раней сталі вядомыя наступныя вынікі "Рок-Каранацыі". "Кліпам
года" і "Песняй года" быў прызнаны "Капітал" "Ляпіса Трубяцкога".
"Адкрыццём года" прызнаны гурт "Детидетей", "Прарывам года" стаў “Фляўс
і Кляйн”. "Выканаўцам года" названы Лявон Вольскі.

"Рок-Каранацыя" працягваецца.