Родныя Паліны Шарэнды-Панасюк папрасілі падтрымаць яе паштоўкай ці пераводам

Паліна Панасюк-Шарэнда / фота з сямейнага архіва Паліны Панасюк-Шарэнды

Паліна Панасюк-Шарэнда / фота з сямейнага архіва Паліны Панасюк-Шарэнды

Родныя палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк просяць падтрымаць яе паштоўкамі і лістамі. Беларуска знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3. Там яна будзе заставацца да суда — то бок, бліжэйшыя 2 месяцы.

"Я прашу дасылаць Паліне паштоўкі і лісты. Можна таксама даслаць грашовы перавод на невялікую суму ў 5-10 рублёў. Гэта таксама вельмі важна для падтрымкі Паліны, на знак салідарнасці з ёю. Каб яна бачыла, што не забыта. Грашовыя пераводы можна дасылаць як праз пошту, так і ў электронным выглядзе. Таксама не забаронены невялічкія бандэролі. Сама Паліна і яе сям'я будуць вельмі ўдзячны", — цытуе "Вясна" зварот мужа Паліны, Андрэя Шарэнду.

Палітзняволеная павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку супраць Паліны завялі ўжо новую справу — за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі