Родным затрыманых не вядома аб абвінавачанні ў “незаконным узброеным фармаванні"

Родным затрыманых не вядома аб абвінавачанні ў “незаконным узброеным фармаванні"

На вечар 10 красавіка ад адваката Змітра Дашкевіча не было ніякай інфармацыі пра тое, што Змітру альбо камусьці іншаму з затрыманых па справе “Белага легіёна” выставілі абвінавачанне па артыкуле “Незаконнае ўзброенае фармаванне”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Наста Дашкевіч.

“Я не маю такой інфармацыі. На ўчорашні дзень у яго (Змітра Дашкевіча — Еўрарадыё) нічога такога не было. Размаўляла я на гэтую тэму з Нінай Шыдлоўскай (сяброўка Лазоўскага — Еўрарадыё), і яна кажа, што нікому з затрыманых нічога такога не выстаўлялі. Магчыма, рыхтуюць, але пакуль, на дадзены момант, нічога няма”, — сказала Наста Дашкевіч.

Тым не менш інфармацыя пра тое, што абвінавачанне па гэтым артыкуле выстаўленае 20 чалавекам, ужо вядомая журналістам друкаванага органа Адміністрацыі прэзідэнта “СБ —Беларусь сегодня”. Прычым вядомая яна ім стала не ўчора, калі газета ўжо адпраўлялася ў друкарню, каб сёння з’явіцца ў шапіках. Журналісты ў сваім артыкуле пішуць: “Скарыстаўшыся тым, што закон дазваляе следчым органам на любым этапе расследавання агалошваць тыя ці іншыя звесткі, мы звярнуліся за іх па інфармацыю. Нам пашлі насустрач”.

Цікава, што следчыя органы найперш ідуць насустрач і паведамляюць інфармацыю абраным журналістам, а не адвакатам і сваякам затрыманых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі