Робі Уільямсу — 41!

13 лютага свой 41 дзень нараджэння адзначае брытанскі спявак Робі Уільяс. А 15 красавіка музыка выступіць у сталічнай "Мінск-Арэне" у межах канцэртнага тура "Let Me Entertain You".


Робі Уільямс марыў стаць артыстам з самага дзяцінства. Упершыню ён з'явіўся на сцэне ў 3 гады ў адным з гарадкоў Іспаніі - хлопчык выканаў песню "Summer Nights" з фільма "Брыялін". У школе удзел у кружках і спектаклях хвалявалі Робі больш, чым урокі. "Я заўсёды думаў пра тое, што стану знакамітым. Гэта быў мой лёс", — часта кажа Уільямс у інтэрв'ю.


Папулярнасць прыйшла да Робі ў 16 гадоў, калі ён прайшоў кастынг у бойз-бэнд Take That. Гурт набыў шалёную папулярнасць у Брытаніі і свеце, аднак праца ў гурце для Робі не склалася: яго ідэі не ўспрымаліся калегамі ўсур'ёз, а рэзкія паводзіны выклікалі незадаволенасць. Таму ў 1995 годзе Уільямс пакінуў гурт.


Сольная кар'ера музыкі склалася больш паспяхова, што пацвярджаюць мільёны копій прададзеных альбомаў, і рэкордныя продажы квіткоў на канцэрты і музычныя прэміі. Кар'еры не перашкодзілі не круты нораў музыкі, ні залежнасці, якія ён змог пераадолець: напрыклад, у дзень свайго 33-годдзя Робі лёг у рэабілітацыйную клініку.


У 2011 годзе Робі заняўся дызайнам вопраткі, стварыўшы кампаніі Farell — у гонар свайго дзеда Джэка Фарэла. Дызайн вопраткі Farell выключна англійскі, а ўсе пола, паліто, жакеты і джынсы прадаюцца па даступных коштах.


Самога ж Робі нельга назваць тыповым англічанінам з-за яго эпатажнасці і рэзкасці. Тым не менш, яго грандыёзныя шоў скараюць людзей па ўсім свеце. Элтан Джон называе яго "сучасным Фрэнкам Сінатрам". Уільямс з'яўляецца паслом добрай волі UNICEF і арганізатарам дабрачынных кампаній.


Убачыць музыку на ўласныя вочы можна будзе ў Мінску 15 красавіка. Квіткі можна набыць па тэлефоне (029) 650 11 33 і на сайце allstars.by.

Паводле прэс-рэлізу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі