На канцэрт Робі Уільямса можна патрапіць за 600 тысяч!

З 16 сакавіка па 1 красавіка арганізатары канцэрта Робі Уільямса ладзяць акцыю, згодна з якой кожны жадаючы можа набыць квіток на выступ брытанца за 600 тысяч. Да таго ж, нагадваюць арганізатары, можна ўбачыць Робі і бясплатна: варта ўзяць удзел у адмысловым конкурсе. Для гэтага трэба зрабіць фота ці відэа ў стылі Робі Уільямса і выкласці іх у сацыяльных сетках з хэштэгам "#делайкакробби" да 20 сакавіка.


Нагадаем, Робі Уільмяс выступіць у "Мінск-Арэне" 15 красавіка. Спявак прыедзе ў Беларусь у межах сусветнага тура "Let Me Entertain You".


Танныя квіткі можна набыць:


* на сайце www.allstars.by,

* у білетных аператараў ticketpro.by і bileti.by;

* замовіць па тэлефону (029) 650 11 33.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі