Робі Уільямс распавядзе радыёслухачам пра іншапланетнікаў

Брытанская радыёстанцыя BBC Radio 4 выпусціць у эфір дакументальную перадачу пра іншапланетнікаў, падрыхтаваную спеваком Робі Уільямсам. Былы удзельнік Take That сам звярнуўся з падобнай ідэяй да журналістаў, паколькі цікавіцца НЛА і ўсім, што з гэтым звязана.

Праграма была запісана вядучым Джонам Ронсанам у доме Робі Уільямса ў Лос-Анджэлесе, а таксама на уфалагічнай канферэнцыі ў Нявадзе.

Эфір праграмы, якая атрымала назву "Вандроўка Джона Ронсана і Робі Уільямса на адваротны бок" запланаваны на 6 траўня.

Фота: www.peoples.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі