Робі Ўільямс атрымае чарговую ўзнагароду

Робі Ўільямс – спявак, які мае ў сваім актыве найбольш прэмій Brit Award, папоўніць сваю калекцыю яшчэ адной асаблівай узнагародай. Арганізатары цырымоніі адзначаць заслугі Робі перад светам, уручыўшы яму адмысловы прыз “За выбітны ўнёсак у развіццё музыкі”.

Уільямс атрымае сваю прэмію падчас цырымоніі Brit Awards, якая пройдзе 16 лютага наступнага года ў Лондане. Дагэтуль лаўрэатамі гэтай прэстыжнай узнагароды станавіліся прызнаныя класікі – Пол Макартні, Стынг, Дэвід Боўі, The Beatles, U2, Том Джонс, Eurythmics і Oasis.

Адзначым, што Робі Ўільямс з'яўляецца ўладальнікам 15 прэмій Brit Awards, пры гэтым чатыры з іх былі атрыманыя музыкам яшчэ ў складзе Take That. Акрамя таго, выканаўцу належыць рэкорд па працягласці бесперапыннай серыі перамог у адной і той жа намінацыі: Робі прызнаваўся лепшым артыстам чатыры гады запар – з 1999-га па 2003-ці.

З выхадам новага альбома выканаўцы яго калекцыя Brit Awards можа яшчэ папоўніцца – і не аднойчы. Нагадаем, што 9-га лістапада Робі Ўільямс выдае свой восьмы сольны альбом пад назвай “Reality Killed The Video Star”.

Фота: www.ixbt.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі