Роберта Рэдфарда ганаравалі за ўнёсак у прыгажосць

Фонд Дораці і Ліліян Гіш, галівудскіх кінаактрыс пачатку XX стагоддзя, прысудзіў сваю штогадовую прэмію акцёру і рэжысёру Роберту Рэдфарду.  Ён атрымаў узнагароду "выбітны ўнёсак у прыгажосць свету і ў разуменне чалавецтвам радасці і сэнсу жыцця".

Газета The New York Times адзначае, што грашовая частка прэміі складае 325 тысяч долараў, гэта адна з самых вялікіх узнагарод у свете мастацтва.

Афіцыйная цырымонія ў гонар Роберта Рэдфарда адбудзецца 12 лістапада ў нью-йоркскім Hudson Theater.

Прэмія Дораці і Ліліян Гіш прысуджаецца з 1994 году. Яе лаўрэатамі пабывалі рэжысёр Інгмар Бергман, архітэктар Фрэнк Гэры, джазмэн Орнэт Коўлмэн, спявак Боб Дылан, харэограф Мэрс Канингем, пісьменнік і драматург Артур Мілер. У 2007 годзе ўзнагароду атрымала музыка і кампазітар Лоры Андэрсан.

Нагадаем, што Роберт Рэдфорд двойчы ганараваўся "Оскарам", у яго ёсць некалькі "Залатых глобусаў", адмысловыя прэміі ад прафесійных кінематаграфічных гільдый і ганаровыя прызы некалькіх міжнародных кінафэстаў.

Фота: flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі