Роберт Плант сабраў новы стары гурт

Роберт Плант сабраў музыкаў для запісу альбома і назваў гурт гэтак жа, як называлася яго першая каманда, Band of Joy, якую Роберт  заснаваў у 1966 годзе.  З-за спрэчак з менеджментам гурта Плант пакінуў яго ужо праз 2 гады. Band of Joy вядомая таксама тым, што ў ёй граў барабаншчык Джон Бонэм - ударнік Led Zeppelin.

На афіцыйным сайце Планта паведамляецца, што цяпер гурт запісвае альбом, які павінен выйсці ў канцы лета - на пачатку восені, а ў ліпені каманда адправіцца ў турнэ.

Цяпер абноўлены склад Band of Joy выглядае так: Паці Грыфін - вакал, Дэрэл Скот - вакаліст, мульціінструменталіст, Байран Хаўс - басіст, Марка Джыявіна - ударныя, перкусія, вакал, Бадзі Мілер - гітара, вакал. Бадзі Мілер таксама выступіў сапрадзюсерам будучага альбома.

Нагадаем, што папярэдні сольны альбом Планта, "Mighty ReArranger", выйшаў у красавіку 2005 году.

Фота:groovyvic.mu.nu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі