Роберт дэ Ніра адмовіўся здымацца з Мэлам Гібсанам

Роберт дэ Ніра адмовіўся ад ролі ў трылеры Марціна Кэмпбэла "Edge of Darkness" ("Ускраек цемры").  Паводле паведамлення Variety, здымкі карціны пачаліся 18 жніўня. Меркавалася, што ў "Edge of Darkness" Дэ Ніра выканае ролю аператыўніка спецслужбаў, якога адправілі "падчысціць" доказы забойства маладой жанчыны.

Ролю бацькі ахвяры, бостанскага паліцыянта, які пачынае ўласнае расследаванне смерці дачкі - у карціне выканае Мэл Гібсан.

Зараз Кэмпбэлу давядзецца знайсці акцёра на замену Дэ Ніра. Для Гібсана фільм стане вяртаннем на вялікі экран. Апошнімі стужкамі, у якіх ён выканаў галоўныя ролі, былі карціны "Мы былі салдатамі" і "Знакі".

Нагадаем, што Кэмпбэл зняў шасцігадзінны серыял "Edge of Darkness" у 1985 годзе для тэлеканала BBC. Уільям Монахан, узнагароджаны "Оскарам" за працу над карцінай Марціна Скарсэзэ "Адступнікі", ён напісаў сцэнар да фільма.

Фота: stkarnick.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі