Rise Against у Мінску — вялікі фотарэпартаж

Канцэрт павінен быў пачацца а 19-ай, прынамсі, гэтак было пазначана ў афішах. Аднак у гэты час яшчэ нікога не пускалі ў клуб, чарга расцягнулася на сотню метраў. Не запусцілі людзей пад дах і пасля таго, як пачаўсяя неслабы дождж. Хаця фаны не асабліва сакрушаліся.

Граць амерыканцы пачалі толькі а восьмай. Але адразу з моста ў кар'ер.

Праўда, перад началам выступа адзін з арганізатараў крыху напружыў словамі "на сцэну не залазіць, не фатаграфавацца". Тады, маўляў, канцэрт пройдзе, як вы хочаце. З іншага боку, панкі ўжо даўно не тыя. Ды і акуратныя хлопчыкі з Rise against зусім не падобныя да пачынальнікаў кшталту Sex Pistols.

Зала была бітком, людзям моцна падабалася тое, што адбывалася на сцэне. Час ад часу Цім Макілрат выкрыкваў нешта кшталту "б'юціфул кантры", "хэлоў Мінск", "найс найт". Дзяўчынкі і хлопчыкі на танцполе ажно заходзіліся ад захаплення.

Дарэчы, англамоўных фанатаў на канцэрце таксама было шмат. А аднойчы ля сцэны нават мільгануў жоўта-блакітны сцяг з трызубам.

Скончыўся канцэрт крыху пазней за 21-ую гадзіну. Беларускія гурты свае сольнікі граюць даўжэй, але гэта ж зоркі сусветнага маштабу. Ім, відаць, можна. Тым больш, калі публіка настолькі любіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі