Рэжысёр "Чалавека-амфібіі" ўшанаваны ордэнам

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ушанаваў кінааператара Эдуарда Разоўскага ордэнам "За заслугі перад айчынай" чацвёртай ступені. Як паведамляе агентства “РИА Новости”, ва ўказе пазначана, што ўзнагарода прысуджаецца Разоўскаму "за вялікі ўнёсак у развіццё айчыннага кінематографа і шматгадовую паспяховую педагагічную дзейнасць".

Для тых, хто неведае, народны артыст Расіі Эдуард Разоўскі нарадзіўся ў 1926 годзе. Скончыў аператарскі факультэт ВГИКа, да 1955 года працаваў аператарам студыі "Леннавукфільм", затым – аператарам-пастаноўшчыкам "Ленфільму".

У агульным ён працаваў над 78 карцінамі, у тым ліку, галоўнымі блокбастарамі савецкага экрану "Белае сонца пустыні" і "Чалавек-амфібія". Нагадаю, што ў апошнім упершыню ў гісторыі савецкага кінематографа праводзіліся падводныя здымкі. І дадам, што зараз Эдуард Разоўскі ўзначальвае кафедру федэральнага Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта кіно і тэлебачання.

Фота: www.admlr.lipetsk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі