Рэзалюцыю па Беларусі прымуць 9 ліпеня

У панядзелак, 9 ліпеня, на пленарным паседжанні летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Кіеве мусіць быць прынятая рэзалюцыя аб сітуацыі ў Беларусі.  У праекце рэзалюцыі змешчаны заклік да беларускіх уладаў вызваліць палітвязняў, правесці незалежнае расследаванне і перагляд справаў зніклых апазіцыянераў, унесці змены ў Выбарчы кодэкс, забяспечыць свабоду СМІ і спыніць пераслед няўрадавых арганізацый.

Агульны камітэт па палітычных пытаннях і бяспецы Парламенцкай асамблеі прыняў амаль усе папраўкі ў праект рэзалюцыі.

Як адзначыў, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які прысутнічае на сесіі, “па ўсіх прынцыповых папраўках Лукашэнка і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымоўваюць “не”.

Праходзяць тыя прапановы, якія ўзмацняюць рэзалюцыю. У падтрымку дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі галасуюць толькі прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Кыргызтана".

Па словах Лябедзькі, самай вялікай нечаканасцю стала галасаванне па папраўках польскай дэлегацыі, якія амаль па ўсіх пытаннях падтрымала афіцыйны Мінск, паведамляе прэс-служба АГП.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі