Рэзалюцыю па Беларусі прымуць 9 ліпеня

Агульны камітэт па палітычных пытаннях і бяспецы Парламенцкай асамблеі АБСЕ у рамках летняй сесіі прыняў амаль усе папраўкі ў праект рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі. Як адзначыў, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які прысутнічае на сесіі, “па ўсіх прынцыповых папраўках Лукашэнка і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымоўваюць “не”.

Праходзяць тыя прапановы, якія ўзмацняюць рэзалюцыю. У падтрымку дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі галасуюць толькі прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Кыргызтана".

Па словах Лябедзькі, самай вялікай нечаканасцю стала галасаванне па папраўках польскай дэлегацыі, якія амаль па ўсіх пытаннях падтрымалі афіцыйны Мінск.

У панядзелак, 9 ліпеня, дакумент будзе прадстаўлены для галасавання на пленарнае паседжанне сесіі ПА АБСЕ.

Як адзначае Лябедзька, няма сумненняў, што рэзалюцыя будзе прынятая.

Прэс-служба АГП

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі