Рэйсы "Белавіі" могуць затрымацца праз непагадзь

Рэйсы "Белавіі" могуць затрымацца праз непагадзь

Надвор'е ў Беларусі можа стаць прычынай затрымкі авіярэйсаў у Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Пра гэта авіякампанія "Белавія" папярэдзіла ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Facebook.

У прыватнасці, затрыманае прыбыццё 10 рэйсавых самалётаў: з Санкт-Пецярбурга, Масквы (два), Берліна, Адэсы, Лондана, Парыжа, Жэневы, Стамбула і Тэль-Авіва. Гэтыя рэйсы мусілі прызямліцца паміж 15.40 і 19.15.

Авіякампанія прыносіць пасажырам свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Як паведамляла Еўрарадыё, на панядзелак сіноптыкі ў Беларусі абяцаюць, што да мокрага снегу дадасца яшчэ і парывісты вецер.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі