Reuters: на саміце ЕС аб'явяць пра планы адмовы ад расійскіх энергарэсурсаў

Reuters: на саміце ЕС аб'явяць пра планы адмовы ад расійскіх энергарэсурсаў

На саміце ЕС, які 10-11 сакавіка пройдзе ў Версалі, аб'явяць пра планы адмовы ад расійскіх энергарэсурсаў, паведамляе Reuters. Пра гэта гаворыцца ў праекце яго рэзалюцыі. Адмова ад расійскіх нафты, газу і вугалю будзе паэтапнай — залежнасць ЕС ад энергарэсурсаў РФ знізяць паступова. Найбольш залежныя ад іх на сённяшні дзень Германія, Аўстрыя, Італія і Венгрыя. У Еўрасаюз Расіяй пастаўляецца больш за 40% газу, які яму патрабуецца, больш за палову вугалю, больш чвэрці нафты.

Таксама Брусель збіраецца павялічыць выдаткі на абарону, да чаго ЕС падштурхнула агрэсія Расіі супраць Украіны. У рэзалюцыі яе назвалі "тэктанічным зрухам у гісторыі Еўропы", паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Што да тэрмінаў пазбаўлення ад энергетычнай залежнасці, то ў рэзалюцыі іх няма. Розным краінам патрэбны розны час для пошуку замены для расійскіх нафты ці газу. Аднак Еўракамісія спадзяецца ўжо сёлета скараціць імпарт газу з РФ на 2/3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі