Рэпрэсіі журналістаў у Беларусі пад увагай замежных СМІ

Польская “Газэта Выборча” падзеі ў Беларусі зрабіла галоўнай тэмай свайго дзённага інтэрнэт-выдання. Са спасылкай на каментар Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага Цэнтру “Вясна”, "Выборча" тлумачыць сённяшнюю атаку на незалежных журналістаў і грамадзкія арганізацыі “адказам Лукашэнкі на эканамічныя санкцыі ЗША”. "Выборча" нагадвае, што пасля санкцыяў Вашангтону на Белнафтахім з Мінску была адкліканая амбасадар Злучаных Штатаў, а амбасада ЗША ў сваю чаргу прыпыніла выданне віз беларусам.

Нагадаем, што ператрусы адбываюцца ў офісах грамадскіх арганізацый і партый.Услед за незалежнымі журналістамі ператрусы пачаліся ў офісах грамадскіх арганізацый і партый. Паводле Праваабарончага Цэнтру “Вясна”, у Гародні ідуць ператрусы ў офісе Партыі БНФ і грамадскага аб’яднаньня “Пагоня”. Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць, што КДБ ачапіла дом грамадскіх ініцыятыў “Кола сяброў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі