Вы тут

Рэпрэсаванаму пісьменніку Васілю Кавалю зрабілі памятны знак у роднай вёсцы

Памятны знак Васілю Кавалю / svaboda.org

У вёсцы Сава Горацкага раёна 30 кастрычніка адкрылі памятны знак рэпрэсаванаму ў сталінскія часы  пісьменніку Васілю Кавалю — ураджэнцу гэтай вёскі. З ініцыятывай выступіла вясковая грамадскасць, а падтрымаў сельскі савет, перадае Радыё "Свабода".

Васіль Каваль, народжаны ў 1907 годзе, быў расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га. У тую ж ноч былі расстраляныя каля 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 

Памятны знак пісьменніку паставілі каля мясцовай школы на вуліцы, названай ягоным імем. На адкрыццё прыехалі з Мінска нашчадкі Каваля — дачка Аліна Васільеўна, унукі і праўнукі.

Дарэчы, Аліна Таржыцкая бацьку не памятае, бо яго расстралялі, калі ёй было два месяцы. Пра тое, што яе бацька — пісьменнік Васіль Каваль, яна даведалася пасля яго рэабілітацыі ў 1957 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.