Знешні дзярждоўг Беларусі павялічыўся амаль на 193 млн. долараў

На 1 сакавіка дзяржаўны доўг Беларусі склаў 131,6 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 2,9 трлн. рублёў, або на 2,2%.

Як зазначае Міністэрства фінансаў, павелічэнне дзярждоўгу сёлета абумоўлена ростам знешняга дзяржаўнага доўгу. Па стане на 1 сакавіка ён склаў 12,2 млрд. долараў, з пачатку года павялічыўся на 193,4 млн. долараў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі