Змітра Шурхая затрымалі на мяжы на пяць гадзінаў

Як перадае прэс-служба БХД, яго пратрымалі ад 5-й да 10-й гадзіны раніцы. Памежнікі праводзілі асабісты агляд палітыка і дадатковы агляд ягонага аўтамабіля. Па словах Шурхая, яго распраналі амаль цалкам.

Пры аглядзе прысутнічалі людзі ў цывільным. Яны прадставіліся супрацоўнікамі міграцыйнай службы, але актывіст не выключае, што гэта былі прадстаўнікі КДБ.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі