Жыхары сталіцы ўжо 1,5 года спрабуюць абараніць векавы парк

130404_samaabaronas.mp3 

Праўда, канфлікт з чыноўнікамі не назавеш “зялёным”, ад парку засталіся толькі два векавыя дубы. Дыскусія з чыноўнікамі ў абаронцаў дрэваў не клеіцца, распавяла жыхарка дома на завулку Розы Люксембург Тамара:

“Засталіся два дубы, наўрад ці яны перажывуць вясну — незразумела, як яны будуць расці. Пяць елак, якія пасадзілі Зеленбуд і мы, спрабуючы неяк абараніцца, яны ўжо забілі. Не будзе нас — і дрэваў не будзе

Замест елак ужо стаіць 15-павярховік і на чарзе — паркінг, які дазволіць размясціць каля дамоў яшчэ больш машын і зробіцца асноўным пейзажам перад вокнамі бліжэйшых дамоў. Мясцовыя жыхары актыўна пісалі лісты ў Зеленбуд свайго раёна, у Мінскі гарвыканкам, у Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у Адміністрацыю прэзідэнта, у Камітэт дзяржаўнага кантролю, Міністэрства аховы здароўя. Аднак у выніку гэтых ліставанняў з чыноўнікамі людзі атрымлівалі толькі адпіскі. А з гарадской пракуратуры іх проста выставілі, працягвае жыхарка Тамара:

“У пракуратуры нашым пытаннем займалася Жукавец Наталля Леанідаўна. Калі мы праз месяц прыйшлі да яе, яна дала нам не проста адказ, разумееце, мы ў першыя хвіліны нават асалапелі. Яна нам кажа: "Выйдзіце вон з кабінета! Я вам нічога не буду адказваць, ідзіце ў Маскоўскую пракуратуру". Справа ў тым, што мы паднялі пытанні, якія не ў кампетэнцыі Маскоўскай пракуратуры, а ў кампетэнцыі гарадской пракуратуры”.

Аднак жыхары другога завулка Розы Люксембург працягваюць змагацца за два дубы. Яны плануюць напісаць скаргу яшчэ вышэй — у Генеральную пракуратуру. Таксама ім дапамагаюць бараніць свае правы эксперты з арганізацыі "Экадом". Яе актывісты плануюць пайсці ў суд з адказам Мінскага гарвыканкама на іх скаргу. Бо гарвыканкам так і не прадставіў планы забудовы, спаслаўшыся на іх прызначэнне для ўнутранага карыстання.

Фота: tut.by

Рубрыка “Самаабарона” спецыяльна для праграмы “Кардыяграма”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі