Журналіст "Радыё Рацыя" зноў падае на акрэдытацыю
Журналіст Віктар Парфёненка чарговы раз падае паперы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з мэтай атрымання афіцыйнай акрэдытацыі.
Віктар Парфёненка ніяк не можа атрымаць гэты дазвол. Папярэднія марныя спробы былі ў 2009-м і 2010-м гадах.
У адпаведнасці з пунктам 10 Палажэння аб парадку акрэдытацыі, Парфёненку трактуюць як замежнага карэспандэнта, нягледзячы на тое, што журналіст мае толькі беларускае грамадзянства, нічога не парушае і робіць спробы акрэдытацыі ад самага пачатку сваёй рэпарцёрскай дзейнасці. Трэба дадаць, што дагэтуль аніводнаму журналісту "Радыё Рацыя" так і не дазволілі афіцыйна выконваць свае журналісцкія абавязкі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".