Жанчына, якая выпала з цягніка, дагнала яго на аўтамабілі (відэа)

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, 35-гадовая жанчына ехала ў Бранск з Гомеля. Мяркуецца, што яна была ў стане алкагольнага ап'янення. Нейкім чынам яна здолела адчыніць дзверы вагона, "каб падыхаць свежым паветрам", і вывалілася.

На шчасце, жанчына не атрымала моцных пашкоджанняў. Спачатку яна спрабавала бегчы за цягніком па рэйках, пасля выйшла на недалёкую аўтатрасу. На папутнай машыне пацярпелая здолела дагнаць цягнік ужо ў Бранску, дзе забрала свае рэчы.

Нагадаем, у студзені сёлета падобная гісторыя здарылася ў Амурскай вобласці Расіі. 42-гадовы жыхар Брацка вываліўся ў вагона цягніка, калі той ехаў па тайзе. Ён быў апрануты ў сланцы і футболку. Мужчына бег 7 км да бліжэйшай станцыі па 40-градусным марозе.

З Днём дурня!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі