“Земфира” выступіць на новым мінскім оўпэн-эйры “Мост”

У сераду 3 ліпеня на аэрадроме “Баравая” пад Мінскам выступіць “Земфира”. Інфармацыя пра выступ падчас двухдзённага фестывалю “Мост” з’явілася на яе афіцыйным сайце.

“Земфира” прыедзе ў межах тура ў падтрымку новага альбома “Жить в твоей голове”.

Новы рок-фэст рыхтуе “Корпорация развлечений”. Прадстаўнік арганізатараў пацвярджае гэтую інфармацыю. Фестываль "Мост" пройдзе 2-3 ліпеня. Акрамя "Земфиры", на ім выступяць HURTS, J:МОРС, The Toobes, Слот, Louna, "Дай Дарогу!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі