Затрыманыя ўчора ўкраінцы не маюць прэтэнзій да беларускай міліцыі

Пра гэта заявіў прэсавы сакратар украінскага знешнепалітычнага ведамства Аляксандр Дзікусараў, паведамляе сайт politics.comments.ua

Учора трох украінцаў затрымалі ў сядзібе БНФ у Мінску, дзе праходзіў круглы стол па рэфармаванні беларускай міліцыі. Праваахоўнікі матывавалі затрыманне тым, што атрымалі паведамленне пра бойку ў сядзібе. Праз дзве гадзіны, пасля ўмяшання амбасады Украіны, замежнікаў адпусцілі. Пасля гэтага яны працягнулі свой удзел у круглым стале.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі