Затрымалі моладзевую актывістку Насту Шулейку

Актывістка “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” трапіла ў міліцыю ўвечары 20 красавіка. Наста брала ўдзел у летніх акцыях моладзі ў 2011 годзе і арганізоўвала дапамогу тым, што трапіў на Акрэсціна.

У лютым 2012 году дзяўчыну адлічылі з журфака БДУ за нібыта непаспяховасць. 23 сакавіка яе асудзілі на 5 сутак арышту пасля таго, як моладзь у гандлёвым цэнтры “Сталіца” запусціла на паветраных шарыках бел-чырвона-белы сцяг. 11 красавіка Насту затрымалі ў часе адкрыцця мемарыяльнага знаку “Рака памяці” на станцыі метро “Кастрычніцкая”. Гэтым разам дзяўчыну аштрафавалі на 2 мільёны рублёў нібыта за нецэнзурную лаянку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі