Замест "рэвалюцыянераў" на Акрэсціна засялілі заўзятараў

110712 Rugain_Akrescina.mp3

"Учора нас адпусцілі недзе без дваццаці восем вечара. Ну вось учора былі чуткі, што гэтыя фанаты прыехалі, а ўсе палітычныя зняволеныя, якія былі тут, іх адправілі на Жодзіна гадзінаў у 8 вечара. Паміж сабой ахоўнікі размаўлялі, што 6 чалавек пакінулі, маўляў, ім тут ёсць месца, але па афіцыйным дадзеным ужо ўсіх вывезлі", — распавёў Еўрарадыё адзін з асуджаных за акцыю 6 ліпеня.

Для сваякоў затрыманых на ўваходзе вывесілі абвестку, каб яны ўжо звярталіся ў Жодзіна, але там таксама нічога не кажуць.

"Паедзем у Жодзіна, — гаворыць маці асуджанага за 6 ліпеня. У Жодзіна пакуль нічога не кажуць. Заўтра павінны сына выпусціць, хацелі удакладніць у колькі забіраць. Пакуль нічога не можам даведацца".

Супрацоўнікі цэнтра ізаляцыі ад пачатку казалі, што асуджанных за маўклівыя акцыі ў іх няма. Ад сваякоў і сяброў футбольных заўзятараў не хацелі прымаць перадачы.

"Гэта спісы людзей, якія ў нас утрымліваюцца. Калі ў іх некага няма, значыць у нас яго няма".


Але аказалася, што гэта хлусня. Калі прыйшла дзяўчына-валанцёр, ёй таксама сказалі, што нікога з удзельнікаў "маўклівых акцый" не засталося. Але потым распавялі, што 5 чалавек засталіся.

"Зразумела, што ўчора прывезлі футбольных заўзятараў, а таксама яны рыхтуюцца да серады. Але і мы рыхтуемся, і ўжо гатовыя людзі — валанцёры на суды", — распавяла Еўрарадыё валанцёр Адарка Кузьміна.

Ля ўвахода ў ізалятар людзі пачалі абурацца, але міліцыянты сказалі, што калі гэта будзе працягвацца, то перадач увогуле можна не чакаць. Таму ўсе разыйшліся і ўжо праз неклькі хвілін ахова вынесла бланкі заяваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі