Закон аб Следчым камітэце будуць разглядаць 28 лістапада

Так, у панядзелак на чарговым паседжанні асенняй сесіі парламенту дэпутаты будуць разглядаць змены ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, закон аб аператыўна-вышуковай дзейнасці, паведамляе БЕЛТА. Большасць паправак кардынальна не мяняюць дзеючае заканадаўства і носяць хутчэй тэхнічны характар.

Яны неабходныя, каб стварыць заканадаўчую базу для працы Следчага камітэту. Ён павінен пачаць функцыянаваць з 1 студзеня 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі