Заканадаўцы забараняюць чыноўнікам мець "карту паляка"

Згодна з ім, дзяржаўным службоўцам забароняць карыстацца ільготамі і перавагамі, якія даюць замежныя дзяржавы ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі ці нацыянальнай прыналежнасцю. Таксама будзе забаронена атрымліваць дакументы, што даюць такія ільготы і перавагі.

Як паведамляе БЕЛТА, чыноўнікі будуць абавязаныя перадаць дакументы пра такія ільготы ў сваю кадравую службу. За невыкананне гэтых патрабаванняў чыноўніка могуць звольніць з працы.

Нагодай для ўвядзення гэтых абмежаванняў стала "карта паляка", якую атрымліваюць этнічныя палякі за мяжой.