За фотаздымкі геніталій у інтэрнэце брэстаўчаніна аштрафавалі на 4 мільёны

Як паведамляе БелаПАН, у студзені-лютым 2011 года малады чалавек сфатаграфаваў свае полавыя органы, а таксама скапіяваў з інтэрнэту здымкі жаночых геніталіяў. Летась у сакавіку і ліпені ён размясціў гэтыя фота пад псеўданімам на адным з сайтаў знаёмстваў. Здымкі былі выяўленыя праваахоўнікамі, на маладога чалавека распачалі крымінальную справу.

Паводле Крымінальнага кодэксу, брэстаўчаніну пагражала пазбаўленне волі. Але суд улічыў чыстасардэчнае пакаянне, узрост абвінавачанага, станоўчую характарыстыку з месца працы ды іншыя акалічнасці. Таму хлопца прысудзілі толькі да штрафу.

Ноўтбук, з якога ён публікаваў фота, канфіскаваны ў прыбытак дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі