З-за крызісу горад прадаў палову запасаў віна

Было атрымана больш за 150 тысяч еўра. 80% гэтых сродкаў патрацяць на сацыяльныя патрэбы.

Паведамляецца, што мэрыя збірала запасы віна з 1960-х гадоў.

На аўкцыёне, які прайшоў у палацы герцагаў бургундскіх, прысутнічала каля 400 чалавек. Госць з Кітаю купіў бутэльку віна ўраджаю 1999 года за 4800 еўра.