З нагоды 10-годдзя IQ48 выпускаюць інтэрнэт-версію альбома "HMR"

"Гэтыя 8 песень – гэта бонусы, якія мы запісалі падчас запісу альбому.- распавядае лідар і гітарыст гурта IQ48 Яўген Бузоўскі. - Гэта кавер-версіі вядомых кампазіцый. І гэтыя каверы мы не проста перайгралі адзін у адзін! Да гэтых песень мы зрабілі гумарыстычныя тэксты. Як там за мяжой кажуць – deluxe edition!"

Апроч "гумарыстычных" кавераў інтэрнет-рэлізу ёсць і "сур’ёзныя" – напрыклад, Міхал Анемпадыстаў зрабіў для IQ48 пераклад песні Боба Марлі. Гэтая песня прагучыць на летніх фестывалях  - “Басовішчы” і “Амбасовішчы”, якое штогод ладзіць амерыканская амбасада ў Мінску. Цалкам верагодна, што адмысловыя каверы ўвогуле ўвойдуць у канцэртную праграму гурта.

Музычны складальнік інтэрнет-версіі "HMR" дапоўніць вялікі (на 25 старонак!) мультымедыйны буклет, у якім будуць усе тэксты песень, урыўкі "крытычных заўвагаў" журналістаў, а таксама прадмова і шмат фотаздымкаў.

Гэтым выданнем IQ48 зробяць сабе і сваім фанатам адмысловы падарунак да 10-годдзя каманды – першы “юбілей” гурт адсвяткаваў месяц таму. На інтэрнэт-прасторы так званы “HMR deluxe edition” з’явіцца на пачатку ліпеня. Сачыце за нашымі навінамі!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі