З футбольнага клуба "Партызан" сыйшлі амаль усе гульцы

Нагадаем, "Партызан" не здолеў знайсці спонсара — надзеі на "Газпрам" і Мінгарвыканкам не спраўдзіліся. Учора стала вядома, што каманда не згуляе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Дакументы на ліцэнзаванне не падаваліся праз адсутнасць крыніцы фінансавання...

Як паведамляе сайт "Партызана", брамнік Сяргей Курганскі цяпер знаходзіцца на праглядзе ў магілёўскім "Дняпры". Адразу пяцёра гульцоў першага і другога складу (Сяргей Корсак, Алег Дыбаль, Дзяніс Красоўскі, Аляксандр Кульбака і Павел Беланоўскі) трэніруюцца ў сталічным СКВІЧ.

Паўабаронца Дзмітрый Харытановіч ужо згуляў таварыскі матч за слонімскі "Белтрансгаз". Паўабаронца Іван Маеўскі і нападаючы Аляксандр Макась з новага сезону будуць выступаць за ФК "Мінск". Брамнік Уладзімір Пяцігорац і паўабаронца Антон Бубноў падпісалі кантракты з "Гарадзеяй". У гэтую каманду пераходзіць і трэнер па брамніках Сяргей Шалай. Паўабаронца Анатоль Карп знаходзіцца на праглядзе ў салігорскім "Шахцёры", а Аляксандр Таўканіца будзе гуляць за бабруйскую "Белшыну".

Як паведамляе "Прессбол", трое футбалістаў "Партызана" трэніруюцца з літоўскім "Каўнасам". Гэта — брамнік Дзугас Барткус, паўабаронца Паскаль Мэндзі і нападаючы Рафаэл Ледэсма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі