З Дразда і Казакова знялі забарону на выезд за мяжу

Пра гэта былы вязень Бабруйскай калоніі даведаўся на наступны дзень пасля рэпартажа Еўрарадыё на гэтую тэму.

Зміцер Дрозд: “Я сёння раніцай прачытаў ваш рэпартаж, дзе ўсе кажуць, што абмежаванне з мяне знятае, нічога не павінна быць. Я адразу пайшоў у пашпартны стол і там дзяўчына была вельмі здзіўлена тым, што абмежаванне з мяне сапраўды знятае, усё ў парадку і "можаце ехаць куды заўгодна". Я парадаваў Казакова, і ён у прыўзнятым настроі сказаў, што таксама зараз пабяжыць за такой даведкай. Гэта ўсё таму, што вы там усіх падштурхнулі і гэта дало такі хуткі вынік. Дзякуй Еўрарадыё за рэальную дапамогу!”.

Дрозд прызнаўся, што даўно марыў наведаць Прагу і Вену, і зараз пры першай магчымасці абавязкова туды паедзе.

Фота — bymedia.net